На Брэстчыне скасілі вялікае поле цвітучых цюльпанаў. Навошта гэта зрабілі?

У тыктоку з'явілася відэа з пакосам вялізнага поля з цвітучымі цюльпанамі, якое знаходзіцца ў Іванаўскім раёне. Менш чым за суткі ролік сабраў амаль 100 тысяч праглядаў і каля сотні поўных здзіўлення каментароў, заўважыў Telegraf.news.

22.04.2024 / 16:14

Ужо некалькі гадоў сацсеткі беларусаў скараюць відэа з плантацыі цюльпанаў фермерскай гаспадаркі «Знаходка Палесся», якая знаходзіцца ў вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна. Поле з тысяч цюльпанаў, якое празвалі «беларускай Галандыяй», і гэтай вясной прыкоўвала да сябе погляды мноства беларусаў.

А вось цяпер, калі цюльпаны яшчэ не адцвілі, іх скасілі трактарам. Карыстальнікі сацсетак не зразумелі, навошта гэта зрабілі?

«Сэрца баліць на такое глядзець, шкада кветкі», — выказалася адна з карыстальніц.

«Ой, як шкада, такую прыгажосць пад трактар!», — абурыўся яшчэ адзін каментатар.

«Ой, а навошта так з кветкамі?», — задаўся пытаннем яшчэ нехта.

@rozali0701 Белорусская Голландия) Как жаль, когда скашивают такую красоту! Но это необходимо для формирования луковиц. Фермерское хозяйство "Находка Полесья" #тюльпаны #tulips #tulipsfield #flowers #цветы #полетюльпанов #тышковичи #каккосяттюльпаны #movedtulips #fieldflowers #belarusholland #покостюльпанов #коситьтюльпаны ♬ оригинальный звук - Rozali

Аднак, як патлумачыла дзяўчына, што зняла відэаролік, падобныя дзеянні — нармальны для вырошчвання гэтых кветак працэс.

«Як шкада, калі скошваюць такую прыгажосць! Але гэта неабходна для фарміравання цыбулін», — напісала яна ў суправаджэнні да відэа.

Як ні дзіўна, але кашэнне цвітучых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял. Гэтая практыка паўсюдна выкарыстоўваецца і ў славутых сваімі кветкамі Нідэрландах.

Калі актыўны перыяд цвіцення цюльпана падыходзіць да канца, яго скошваюць касілкай, каб цыбуліна не марнавала сілы і рэсурсы на падсілкоўванне бутона, які вяне.

Дарэчы, эксперты адзначаюць, што галоўку цюльпана лепш абломваць рукой, а не секатарам.

Прадпрымальнік хацеў зарабіць на кветках да 8 Сакавіка, але застаўся вінны ў 5 разоў больш

«Я дагэтуль у сне прадаю кветкі». Ці ўдалося выйсці ў плюс валожынскай сям'і, якая ўклалася ў вырошчванне 7 тысяч цюльпанаў?

Дзе таннейшыя цюльпаны — у прадаўцоў на вуліцы ці ў краме? 

Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру

Nashaniva.com