Сэкс у цэнтры Мінска скончыўся для пары трагічна

Падарунак на 8 сакавіка ацанілі не ўсе.

20.04.2024 / 22:07

У Менску будуць судзіць мужа і жонку, якія 8 сакавіка займаліся сэксам у цэнтры сталіцы. Пра гэта распавялі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Цэнтральнага раёна. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злоснага хуліганства.

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Наша Ніва

Пара замежнікаў 39 і 48 гадоў, якія незадоўга да інцыдэнту яны набылі кватэру ў цэнтры Мінска, у вечары 8 сакавіка адзначала Міжнародны жаночы дзень у кафэ ў гандлёвым цэнтры на праспекце Пераможцаў. Калі ўстанова зачынілася, яны выйшлі з будынка і з ягонага тыльнага боку заўважылі зацішнае месца ля смеццевых кантэйнераў, дзе вырашылі адасобіцца, як піша выданне, «для любоўных уцех».

Двое падлеткаў знялі пару на відэа, якое нейкім чынам трапіла да супрацоўнікаў міліцыі. Праз некалькі дзён замежнікаў затрымалі. Супраць іх распачалі крымінальную справу.

«Абвінавачаныя нідзе афіцыйна не працаўладкаваныя, на ўтрыманні маюць малалетняе дзіця, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

Ім прад'яўлена абвінавачванне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам, учыненых групай асоб», — пракаментаваў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Андрэй Нікольскі.

Справа заведзеная паводле ч. 2 арт. 339 КК РБ (злоснае хуліганства). Максімальнае пакаранне па артыкуле — шэсць гадоў пазбаўлення волі. Да суда муж і жонка знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У Магілёўскай вобласці супрацоўніка дзіцячага садка абвінавацілі ў распусных дзеяннях над 13 дзеткамі 

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

Расійскі вайсковец згвалціў уцякачку з Украіны. Яна нарадзіла дзіця і пакінула яго ў смеццевым баку

Мінкульт Беларусі аднёс да парнаграфіі дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін

Nashaniva.com