Лукашэнка паехаў у Брэсцкую вобласць. Яму паказваць «Лінію Хрэніна»

Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае навучальны аб'ект Міністэрства абароны «Вузел супраціву» ў Брэсцкай вобласці.

06.10.2023 / 11:33

Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

Ён знаёміцца з варыянтам інжынернага абсталявання вузла супраціўлення Кобрынскага ўмацаванага раёна і яго магчымасцямі, піша БелТА.

Як праінфармаваў камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Уладзімір Белы, ваенна-палітычнае становішча вакол Беларусі застаецца напружаным.

Паводле яго слоў, падзеі ва Украіне паказваюць, што на напрамках, дзе загадзя абсталяваны вузлы супраціву, абарона найбольш устойлівая і наступальныя групоўкі войскаў адчуваюць найбольшыя цяжкасці ў пераадоленні абароны праціўніка.

«Адным з падыходаў забеспячэння надзейнай абароны з'яўляецца стварэнне ўмацаваных раёнаў. Іх асноўнае прызначэнне — прыкрыццё найбольш важных у аператыўна-тактычных адносінах раёнаў і верагодных напрамкаў дзеянняў праціўніка з мэтай адлюстравання наступу праўзыходных сіл праціўніка і стварэння ўмоў для дзеянняў нашых войскаў», — расказаў У.Белы.

Беларускі Гаюн удакладняе, што гаворка ідзе пра апорны пункт каля вёскі Сакі ў Жабінкаўскім раёне, так званую «Лінію Хрэніна».

Беларускі Гаюн

Менавіта на базе гэтага апорнага пункта пабудавалі «пляцоўку вучэбна-матэрыяльнай базы».

Nashaniva.com