З больш як трох тысяч аграсядзіб у Беларусі на перарэгістрацыю пайшла толькі палова

Па ўсёй Беларусі з больш як 3 тысяч уладальнікаў аграсядзіб толькі 1,6 тысячы звярнуліся па дазвол у мясцовыя выканкамы, піша «СБ. Беларусь сегодня», спасылаючыся на кансультанта дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Аляксандра Крэчатава.

26.07.2023 / 18:48

З 1 ліпеня ўладальнікі аграсядзіб у Беларусі павінны былі перайсці на падатак на прафесійны даход, а таксама перарэгістравацца.

Выданне паведамляе, што на гэты момант 1,2 тысячы з тых людзей, якія падалі дакументы, атрымалі дазвол на працяг дзейнасці.

Паводле ўказа аб развіцці аграэкатурызму, прынятага ў канцы 2022 года, прымаць турыстаў змогуць толькі тыя, хто атрымаў дазвол ад выканкама. Атрымаць дазвол трэба было да 1 ліпеня 2023 года.

На пачатак 2023 года ў Беларусі налічвалася 3043 аграсядзібы, з іх дзейнічалі 2199.

Чытайце таксама:

«Панеслася крывая ў шчаўе». Як жанчына з Ушачаў пячэ хатні хлеб

«Турысты, якія прыязджаюць, усе цудоўныя». Як хлопец з беларускай вёскі папулярызуе прыроду Блакітных азёр і зарабляе на гэтым

Сужэнцы сышлі з менеджарскіх пасад, з’ехалі на Шчучыншчыну, сталі там чабанамі і гаспадарамі аграсядзібы

Nashaniva.com