9 ідэй для захапляльных ці карысных выхадных. Як правесці адпачынак, не губляючы шмат грошай

Надакучыла глядзець серыялы ці марнаваць час у сацыяльных сетках? Наша падборка дапаможа цікава правесці выходныя, не патрацiўшы а ні капейкі.

07.07.2023 / 13:41

Фота: pexels.com

1. Займіцеся планаваннем або складзіце спіс мэтаў

Жадаеце ўпарадкаваць жыццё або прывесці думкі ў парадак — тады планаванне якраз тое, што вам патрэбна. Вось некалькі парадаў, якія дапамогуць не толькі вызначыцца з мэтамі, але і пачаць рухацца да выніку:

2. Атрымайце навык, аб якім даўно марылі

Навучыцеся паказваць фокусы, асвойце некалькі акордаў на гітары, вывучыце мастацтва арыгамі або запішыце і апублiкуйце падкаст. Бясплатныя навучальныя ролікі можна знайсці на Youtube — галоўнае, падчас пошуку патрэбнай інфармацыі не завіснуць над відэа з коцікамі.

3. Схадзіце ў бясплатны музей

Ва ўніверсітэтах, школах ці на вялікіх прадпрыемствах часта працуюць ведамасныя музеі. Уваход у іх, як правіла, бясплатны, а экспанаты і экскурсіі бываюць вельмі цікавымі. Такі паход — выдатная магчымасць атрымаць новыя веды або адкрыць звыклыя рэчы з іншага боку.

Рэкамендуем, напрыклад, наведаць: школьныя музеі ў Гальшанах і Мёрах, аптэку-музей у Гродне і ганцавіцкі музей барацьбы з алкагалізмам «АнтыБахус».

Незвычайныя экспанаты музея «АнтыБахус». Фота: gants-region.info

4. Стварыце капсулу часу

Знайдзіце невялікую скрынку або шкляную бутэльку і напоўніце яе «скарбам». У якасці артэфактаў падыдуць старонкі з часопісаў з цікавай для вас інфармацыяй, манеты, значкі або аксесуары, якія выйшлі з моды, фатаграфіі і ліст з пажаданнем для людзей з будучыні, якія знойдуць ваша пасланне. Пакладзiце скрынку ў пакет або абматайце скотчам — так вашыя каштоўнасці захаваюцца на шмат гадоў. Закапайце скрынку ў парку ці на сваім прысядзібным участку.

5. Прыбярыце фатаграфіі і сямейныя архівы

Прагартайце старыя фотаальбомы, школьныя сшыткі або дзіцячыя малюнкі. Усё, што дорага вашаму сэрцу, захавайце ці алічбуйце. Такі занятак можа спадабацца ўсёй сям'і, а прыемныя ўспаміны сапраўды паднімуць настрой.

Фота: depositphotos.com

6. Адкрыйце свет гульняў з дапоўненай рэальнасцю

Усё, што трэба для гэтага, — ваш смартфон ды доступ у інтэрнэт. Дарэчы, акрамя знаёмай усім гульні Pokemon GO ёсць і іншыя, не менш захапляльныя праграмы. Вось некалькі прыкладаў.

Ingress — навядзіце камеру тэлефона на славутасці вашаго горада і ўдзельнічайце ў захапляльных прыгодах. Вас чакае займальная прагулка ў пошуках артэфактаў і пераходамi на розныя ўзроўні складанасці.

Дадатак ІКЕА — выдатны прыклад практычнага выкарыстання дапоўненай рэальнасці, дзякуючы якому вы можаце «прымерыць» прадметы з каталога IKEA да інтэр'еру сваёй хаты.

Zombies, Run! — праграма для аматараў бегу, якая ператворыць трэніроўкі ў сапраўдныя прыгоды. Падчас прабежкі гульцу прапануецца ратавацца ад зомбі, шукаць схованкі са зброяй і медыкаментамі і яшчэ шмат чаго іншага.

7. Прывядзіце ў парадак і прадайце старыя рэчы

Вызваліць прастору і зарабіць крыху грошай можна, размясціўшы аб'яву аб продажы старых рэчаў на барахолках. Але памятайце важнае правіла: не збірайце дома непатрэбныя прадметы — калі на працягу месяца — вас не атрымалася знайсці пакупнікоў на вашыя скарбы, адвязіце іх у цэнтр прыёму дапамогi або выкіньце.

8. Складзіце генеалагічнае дрэва

Даўно не тэлефанавалі родным? Генеалагічнае дрэва — выдатная нагода гэта зрабіць. Запішыце імёны, месцы і даты нараджэння ўсіх сваякоў. Успомніце падрабязнасці жыцця ці пацешныя гісторыі аб продках. Падпішыце фатаграфіі. За гэту працу нашчадкі будуць вам удзячны.

Фота: pexels.com

9. Адкрыйце свет геакечынгу

Адпраўляйцеся на пошукі скарбаў з квэстам сусветнага маштабу. Геакечары пакідаюць капсулы ў розных гарадах і прыдумляюць загадкі, якія да iх вядуць. Адкрывайце сайт праекта і шукайце прыгоды ў сваім горадзе.

І, напрыканцы, — выспіцеся.

Здаровы сон — залог бадзёрасці і добрага настрою. Адключыце гаджэты, прыміце цёплы душ, перасцяліце ​​ложак, праветрыце пакой — i моцны сон вам забяспечаны.

Чытайце таксама:

Вось што трэба ведаць пра фізічную актыўнасць, калі ваша мэта — пахудзець

Колькі каштуе адпачыць на возеры Нарач: санаторыі, сядзібы, гасцініцы, турстаянкі

У колькі гадоў мы дасягаем максімуму фізічных здольнасцяў, а ў колькі — разумовых?

Nashaniva.com