Мікалаеў рыхтуецца да штурму або аблогі

Расія праз Крым перакідвае зброю і рэсурсы, назапашвае іх у Херсонскай вобласці.

26.04.2022 / 11:13

«Так, мы чакаем нападу або аблогі Мікалаева. Ужо сёння мы рыхтуем разам з нашымі ваеннымі абарончыя збудаванні. Як на ўскраінах горада, так і ўнутры. Нашы камунальныя службы цяпер выконваюць ролю будаўнічага батальёна. Мы будуем, заліваем, бетануем. Акрамя таго, мы яшчэ выцягваем з палёў расійскую вайсковую тэхніку… Так што скажу коратка: мы рыхтуемся да поўнамаштабнага ўварвання», — заявіў мэр горада Аляксандр Сянкевіч.

Nashaniva.com